Архівы катэгорыі: Рэспубліка Беларусь

Крэкаць

Гэтак некалі ў нас на мясцовым дыялекце казалі старыя людзі на бездарожжа — крэкаць. Але на маёй памяці ў Кулянах гэткае крэкаці, як сёння, можа і не было. Загуменская дарога некалі была лепшая, чым сёння па вёсцы.  А зрабілі гэтую крэкаць літаральна за пару дзён МАЗы ды трактары мясцовае гаспадаркі «Ружаны-Агра» — пачаліся вясновыя палявыя работы.  (далее…)

Дзяманстрацыя

Усё паказваюць па тэлевізары гэтымі днямі дэманстрацыі ўсякія, ды мне ось успомнілася, як сваёй суседцы колькі гадоў таму расказвала адна кулянская баба (яшчэ жывая, то не буду казаць, хто, бо, як высветлілася апошнім часам, кулянскія бабы надта ж укурсе таго, што адбываецца на неабдымных прасторах інтэрнэту, і надта іх гэта хвалюе). (далее…)

Сяргеевы: радавод

У архівах знайшоў адзін вельмі цікавы дакумент, які многім кулянцам можа праліць святло на іх радавод. Дакумент датуецца 1906 годам, ён утрымлівае поўны спіс гаспадароў вёскі Куляны, а таксама іх маёмаснае ды зямельнае становішча. У бліжэйшы час спадзяюся яго апублікаваць. Пакуль жа публікую складзены з дапамогай таго дакументу радавод Сяргеевых — маіх продкаў па маці. (далее…)

Раён Пружанскі, край ружанскі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне 1950—60-х гадоў закранула ўсе рэгіёны. Напрыклад, на Брэстчыне толькі да Пружанскага раёна былі далучаны адразу два: Шарашоўскі і Ружанскі. Хоць і мінула больш за паўстагоддзя, аднак былыя раёны захавалі сваю этнаграфічную, архітэктурную адметнасць. Ружанцы па-ранейшаму адрозніваюць сябе ад пружанцаў, а пружанцы ад шарашоўцаў. Гавораць так: пружанцы — палешукі, ружанцы — ліцвіны, а шарашоўцы — дзегцяры. (далее…)