Сапегі і Поланск

Не пакідала мяне думка: “Як жа такое можа быць – вядомы ў нашай старонцы род Сапегаў – а не ведаем багата крыніц, дзе б распавядалася пра валоданне Сапегамі Поланскам ці Кулянамі. Трэба шукаць. Далей

Поланск – Наваградзкая вёска?

Поланск нам вядомы, як вёска ў Брэсцкай вобласці, але ці ведалі Вы, што за час свайго існавання Поланск правёў найбольш часу ў сладзе Наваградзкай адміністратыўнай адзінкі, дзе старажытны Наваградак быў центрам? У Наваградзкім ваяводзтве Поланск правёў амаль 250 год, далей у Гродзенскай губерні – 116 год, у той час, як у складзе Брэсцкай вобласці – пакуль каля 90 год, што з҆яўляецца кароткім перыядам ў гістарычным кантэскце Поланска. Далей

Поланск на мапе другой паловы XVI ст.

У папярэднім матэрыяле мы ўжо згадвалі пра мапы, што змешчаныя ў Вялікім гістарычным атласе Беларусі, і адлюстраванне на іх нашай мясцовасці. Прыводзілі мапы, што падаюцца ў 2-м томе гэтага выдання (канец XVIII ст.) і 3-м томе (другая палова XIX ст.). Аднак прапусцілі першы том.  Далей

Яшчэ раз да пытання адміністратыўна-тэрытарыяльнай прыналежнасці Кулян да XIXст.

Мы ўжо неяк ўздымалі пытанне аб тым, да якога павету належалі нашы Куляны ў часы Вялікага княства Літоўскага, да XIX ст. У пазнейшы перыяд, у часы Расійскай імперыі, Куляны ўжо ў межах Ражанскай воласці Слонімскага павету. Але што так было не заўсёды, мне стала зразумела, калі я не адшукаў ні Кулян, ні Поланска ў сапегаўскім інвентары канца XVI ст. Далей

Кулянская Антлантыда

Сёння зноў з архіва, зноў паўдня ўглядаўся ў старажытныя дакументы, вышукваючы нешта пра нашыя Куляны. Аж лоб баліць — гэтак моршчышся пры такой рабоце, напружваешся. Дакументы ж старыя, ды яшчэ пісаныя польскай мовай, ды не сучаснай, ды пісарскімі усякімі рыгізулямі. Быў ужо абрадаваўся, думаў, што зноў пашанцавала, ды нават яшчэ лепш, чым у мінулы раз, «падчапіў добрую рыбіну». А ж не зусім. Я той казаў, падчапіў, пацягнуў, сарвалася. Далей

Ружаны. Храм во имя Свв. апп. Петра и Павла (1675)

Царква

В сорока пяти километрах северо-восточнее Пружан, в окружении живописных холмов, расположен уютный городской поселок Ружаны. Исследователи считают, что это название произошло от основы «рог» (в значении «угол»), но не исключают связь названия с основой «рус» («росс»). Далей

Спадчына паланчакоў

Багатасць гістарычнай спадчыны Поланска ў мяне ніколі не выклікала сумневу. Найперш, мабыць, таму, што з дзяцінства я чула розныя цікавыя аповяды пра мінуўшчыну. Але мне таксама выпала дакрануцца да далёкага і таямнічага мінулага – неяк на надворку знайшла старажытную медную манэту. Як выявілася, яна была выбіта ў 1665 годзе пры Яне II Казіміры Вазе, што быў каралём Польскім і Вялікім Князем Літоўскім (ВКЛ) з 1648 па 1668 гады. 

Далей

Ці была ў Кулянах рэчка?

Кожны кулянец на пытанне, пастаўленае ў загалоўку, адкажа вам станоўча. Бо з дзяцінства чулі мы ад старых людзей, што ім “старыя людзі казалі, рэчка была”. А колькі пакаленняў “старых людзей” перадавалі гэтую гістарычную памяць, аднаму Богу вядома. Можа колькі стаяць Куляны, столькі старыя людзі казалі, што яны гэта чулі ад старых людзей. Але ж дыму без агню не бывае, праўда? Далей

Вытокі

Беларусы – адзін з самых старажытных народаў Еўропы. Проста, у розныя часы мы называліся па-рознаму, а то бывала й так, што нас называлі, не спытаўшы ў нас саміх, як нам хочацца называцца. Таму чалавек недасведчаны можа падумаць, што ў гэтым краі цягам стагоддзяў адныя плямёны змянялі папярэдніх. Насамрэч антраполагі  кажуць, што генатып карэннага беларускага насельніцтва не змяняўся прыблізна напрацягу 130 – 140 пакаленняў. А гэта значыць, што мы – народ  з гісторыяй у тры з паловай тысячагоддзі.

Далей