Дзяманстрацыя

Усё паказваюць па тэлевізары гэтымі днямі дэманстрацыі ўсякія, ды мне ось успомнілася, як сваёй суседцы колькі гадоў таму расказвала адна кулянская баба (яшчэ жывая, то не буду казаць, хто, бо, як высветлілася апошнім часам, кулянскія бабы надта ж укурсе таго, што адбываецца на неабдымных прасторах інтэрнэту, і надта іх гэта хвалюе). Далей

Сяргеевы: радавод

У архівах знайшоў адзін вельмі цікавы дакумент, які многім кулянцам можа праліць святло на іх радавод. Дакумент датуецца 1906 годам, ён утрымлівае поўны спіс гаспадароў вёскі Куляны, а таксама іх маёмаснае ды зямельнае становішча. У бліжэйшы час спадзяюся яго апублікаваць. Пакуль жа публікую складзены з дапамогай таго дакументу радавод Сяргеевых — маіх продкаў па маці. Далей

Не Vitryssland, не Weißrussland, не Valko-Venäjä, а Беларусь на ўсіх мовах сьвету

Піша Вінцук Вячорка:

8 кастрычніка слова «Беларусь» на розных мовах адным зь першых загучала у выпусках навінаў. Прафэсар Сара Даніюс, Неадменны сакратар Швэдзкай акадэміі, абвяшчае рашэньне апошняй: «…Nobelpriset i litteratur år 2015 tilldelas den vitryskaförfattaren Svetlana Aleksijevitj».  Далей

Раён Пружанскі, край ружанскі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне 1950—60-х гадоў закранула ўсе рэгіёны. Напрыклад, на Брэстчыне толькі да Пружанскага раёна былі далучаны адразу два: Шарашоўскі і Ружанскі. Хоць і мінула больш за паўстагоддзя, аднак былыя раёны захавалі сваю этнаграфічную, архітэктурную адметнасць. Ружанцы па-ранейшаму адрозніваюць сябе ад пружанцаў, а пружанцы ад шарашоўцаў. Гавораць так: пружанцы — палешукі, ружанцы — ліцвіны, а шарашоўцы — дзегцяры. Далей