Дурня трэба навучыць… (16+)

Даўно збіраўся расказаць гэтую смешную гісторыю, што некалі чуў ад бабы Клаўдзі, як жыла ў мяне. Гісторыя даўняя, было яно недзе за польскім часам, і ці можа сёння хто нават з самых старых згадаць гэта, невядома. Далей

Яшчэ раз пра Сяргеевых, якія былі Сяргеямі

Я ўжо неяк пісаў, і можа нават не адзін раз, аб тым, што мае продкі па маці былі калісьці не Сяргеевымі, а Сяргеямі, і выказваў меркаванне, што прозвішча русіфікавалі ім, як былі ў бежанстве ў Расеі (дарэчы, калі старыя расказвалі некалі пра бежанства, яны менавіта так і казалі — у Расеі). Аднак з гэтым сваім меркаваннем я памыліўся — як паехалі яны ў бежанства Сяргеямі, так і вярнуліся адтуль Сяргеямі. Далей

Знарок не прыдумаеш

За польскімі панамі (да прыходу бальшавікоў у 1939 годзе) у кожным мястэчку было мноства розных яўрэйскіх крамак. А ў тых крамках — чаго адно душа пажадае, як у той песні — «ситец и парча». Абы грошы. З гэтым, што праўда, было цяжэй, але цяпер размова не аб тым. Далей

Балахоўцы — ад Пінска да Поланску

Я раней пісала, што ў Поланск у 1920-х прыехаў жыць Балаховец (Іван Стаўбунік). Яго адкупіла польская ўлада і надзяліла зямлю непадалёк ад нашай хаты. Мы ня вядаем дакладна, адкуль ён прыехаў, але, мяркуем, нашым чытачам будзе цікавым ніжэй пададзены матэрыял пра змаганні арміі Булак-Балаховіча на Палессі.

 

Далей

Памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

У гэтую пору шмат беларусаў памінаюць продкаў, а таксама ўшаноўваюць тых, хто згінуў ці пацярпеў у машыне сталінскіх рэпрэсіяў – каля 600 тысячаў жыхароў Беларусі. Сярод іх ёсць і нашыя былыя землякі. Далей

Знішчыць камуністаў рукамі камуністаў: як польская дэфензіва дабілася ліквідацыі Кампартыі ў 1930-х

Cпецслужбы даваеннай Польшчы мелі вялікі поспех у выкараненні Камуністычнай партыі Польшчы, аплёўшы сеткай інфарматараў гэтую нелегальную і цесна звязаную з Масквой арганізацыю. Яны так глыбока праніклі ў структуры партыі, што гэта стала адной з прычын ліквідацыі КПП Сталіным.

Піша Андрэй ПАЧОБУТ. NN.by

Далей

Паланчакі – хто яны?

Цяжка сустрэць паланчака, які б не ганарыўся сваёй малой радзімай. Поланская зямля займае святое месца ў сэрцах тых, хто тут нарадзіўся ці жыў. Але калі глянуць крыху глыбей, то паланчакі даволі разнастайны народ па свайму паходжанню, і ў кожнай сям ҆і ёсць свая гісторыя пра тое, як іх продкі апынуліся ў Поланску. Канешне, я ня ведаю пра усіх паланчакоў, але памятаю некаторыя аповяды пра нашую сям ҆ю. Далей

Куляны і ваколіцы на мапе 1935 года

Цікавую мапу нядаўна паказала мне пастаянная аўтарка нашага сайта Воля Рошчанка. Гэта мапа Польшчы 1935 года, размешчана яна ў інтэрнэце, каму цікава, то паглядзець яе можна ТУТ. Мне ж хочацца звярнуць ўвагу чытача на некаторыя яе фрагменты. Далей

Кулянцы на фотаздымках 20 — 30-х гадоў мінулага стагоддзя

Прапануем вашай увазе падборку фотаздымкаў 20 — 30-х гадоў ХХ стагоддзя, зробленых за гэтакзваным «польскім часам», пад «прыгнётам панскім». Звычайныя вяскоўцы, сяляне, моладзь пераважна.  Далей