Як палонскія Рошчынка (Рощинко) сталіся Рошчанкамі (Рощенко)

Неяк атрымалася, што пасля з ҆яўлення даведкі пра маёмасці поланскіх гаспадароў 1906 г., мы капаліся ў правапісе свайго прозвішча, якое мы заўжды ведалі як Рошчанка па-беларуску, ці Рощенко па-руску. За савецкім часам яшчэ на беларускую мову перакладалі як Рошчэнка, а ў 90-я пачалі пісаць Рошчанка, то мы да гэтага і прывыклі. Далей

Як я не стаў барабаншчыкам…

Калупаўся во ў інтэрнэце сёння, ды выпараў даўнюю-даўнюю песню «Девушка в платье из ситца», і ўспомнілася, як гэтая песня некалі адыграла, можна сказаць, лёсавызначальную ролю ў маім жыцці. Далей

Пасляваенныя дакументы як сведкі эпохі

У архіве нашай сям’і захавалася вельмі шмат розных дакументаў пасляваеннае пары. Думаю, што такія «архівы» ёсць ці не ў кожнай хаце. Людзі, відаць, хутка зразумелі, што ў савецкай сістэме «без бумажкі ты букашка», таму захоўвалі кожную даведку, квітанцыю, іншы раз, здавалася б, нават зусім нязначную паперчыну. Але нават такія, нязначныя, ярка характарызуюць той час, добра паказваюць, як людзі жылі, чым жылі. Таму прапаную вашай увазе невялікую падборку такіх дакументаў. Частка з іх у мяне яшчэ не ўпарадкавана, з часам, думаю, дойдуць рукі і да іх. А пакуль тое, што ёсць. Далей

Дык хто пачаў перастройку?

Пішуць цяпер, што трыццаць гадоў назад Гарбачоў пачаў перастройку: 23 красавіка 1985 года, выступаючы на Пленуме ЦК КПСС, ён заявіў праграму шырокіх рэформ пад лозунгам «паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны». А няпраўда усё. Дакладней, не тое, што каб усё — выступаць то ён выступаў і можа там што і заяўляў, але перастройку пачалі трохі ранней нашы кулянскія бабы. І калі хто забыўся, як гэта было, то я напомню. Далей

На ўсё жыццёвы досвед

Дасведчаныя некалі людзі былі, як успамінаю старых — на ўсё ў іх быў жыццёвы досвед, нават па дробязях, пра якія іншы раз, здаецца, і не задумаўся б. Далей

Таямніцы поланскай брукаванкі

Наведваючы Поланск упершыню, можна і не здагадацца, што тут некалі была брукаванка. Але яе добра памятаюць мае калені, бо падаць на круглае каменне было балюча. Не раз мы ішлі па брукаванцы ад бабулінай мураванай хаты, што каля поланскай крамы і школы, да прадзеда і прабабкі, што жылі па дарозе на Куляны. Бывала, нясеш у бідонах малако па няроўнай павехні, і, калі бідончык зісум поўны, малако разлівалася і цякло па бруку. Іншым разам ішлі да прабабкі Аксені, каб яна зашэптвала раны, ці да дзеда Міхася, каб ён залатаваў чаравікі.

Далей

Эх, Пашка, Пашка…

У часы дзяцінства нашых бацькоў, мо ў 40-х, а мо ў 50-х гадах ужо мінулага стагоддзя, экзамены школьнікам трэба было здаваць па заканчэнні кожнага класа. Здаў экзамены — перавядуць у наступны клас, не здаў — будзеш сядзець яшчэ год. Далей

Кулянскае вяселле

Некалі іду з вяселля ад Светы Рабкаўцовае (рушніком перавязаны, бо за брата быў, а ў нас братоў, як і сватоў, перавязвалі рушнікамі), а Стальмах Міша сядзіць на лавачцы, курыць, трымаючы ў гэтай сваёй кульці абсечанай папяросу, ды яшчэ здалёку мне сваім хрыплым басішчам, пасміхваючыся, кажа: «Што, Сашка? «Куды ідзеш? — На вяселлё!!! (бадзёра), а «Адкуль ідзеш? — З вя-се-лля… (змучана, нараспеў)»…

Далей

«Хозяйственные операции в деревнях запретить, за неподчинение — расстрел». Что происходило на белорусских землях после 3 июля 1944 года

«Винтовка рождает власть», — сказал в 1938 году Мао Цзэдун, организатор великих походов китайских коммунистов. Со второй половины лета 1944 года этот лозунг станет особенно актуальным в белорусских деревнях и местечках.  Далей