Вытокі

Беларусы – адзін з самых старажытных народаў Еўропы. Проста, у розныя часы мы называліся па-рознаму, а то бывала й так, што нас называлі, не спытаўшы ў нас саміх, як нам хочацца называцца. Таму чалавек недасведчаны можа падумаць, што ў гэтым краі цягам стагоддзяў адныя плямёны змянялі папярэдніх. Насамрэч антраполагі  кажуць, што генатып карэннага беларускага насельніцтва не змяняўся прыблізна напрацягу 130 – 140 пакаленняў. А гэта значыць, што мы – народ  з гісторыяй у тры з паловай тысячагоддзі.

Далей