З Новым годам і Калядамі!

Дарагія землякі!

Шчыра віншуем вас з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі!

Няхай 2017-ты прынясе нам усё толькі самае найлепшае! Шчасця, здароўя і дабрабыту ўсім!

 

Кулянскі тост

Учора мяне павіншаваў на Фэйсбуку з днём нараджэння мой блізкі сябра, паэт Аляксей Белы сваім прыгожым вершыкам. І я падумаў, што гэты вершык можа быць як тост для любога кулянца, таму ахвотна падзялюся з вамі:

 

Жадаю жыць з каханнем і з любоўю,

І радасцю каб поўніліся дні!

Другі ўжо дзень п’ем за тваё здароўе,

Ты за сябе таксама КУЛЯНІ!

З Днём Перамогі, кулянцы!!!

Салдат

 

Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,

Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне

І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..

Ніл ГІЛЕВІЧ

Хрыстос уваскрос!

 

Хрыстос уваскрос!
І свет прачнуўся
Вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
Каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
Васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
Падняўшы сэрцы ўгару,
Што так, як Бог ускрыжаваны,
Уваскрэсне наша Беларусь!

Ларыса ГЕНІЮШ, 1954 г.

І мяне павіншавалі

Не палічыце, калі ласка, за нясціпласць, але мяне на фэйсбуку сёння так прыгожа павіншаваў з днём нараджэння мой сябар, паэт Аляксей Белы, што хочацца падзяліцца:

 

…А лета надыдзе — махнем у Куляны,
Там ціха, там светла, там глуха…
І ў лесе пад елкай «накрыем паляну»,
І будзем Суміцкага слухаць.
А сёння апошняй лістоты кружэнне…
Алесь, доўгіх год, светлых дзён. З нараджэннем!

Віншуем Наташу Ламанос з днём нараджэння!

Сёння, 14 лістапада, адзначае свой дзень нараджэння Наташа Ламанос (Чак). Шчыра віншуем яе з гэтай нагоды, шлем свае самыя найлепшыя пажаданні: здароўя, шчасця і дабрабыту табе, Наталка, і тваім родным 😉 Няхай цешаць дзеткі сваімі поспехамі! Няхай радуюць блізкія людзі!

Дзякуем, што не забываеш пра свае кулянскія карані і прысутнічаеш на нашым сайце! 

Няхай паспрыяе твайму добраму настрою гэтая прыгожая песня ў выкананні Веранікі Кругловай: