140 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаркі

Вакол Кулян нарадзілася шмат выбітных беларускіх дзеячоў, што працавалі на розных нівах, але ўсё на карысць Беларусі. Мы ўжо пісалі пра оперных спевакоў Міхася Забэйду-Суміцкага з Шэйпіч і Паўла Пракапеню з Заполля. Даўно збіраюся напісаць пра паэтку Ларысу Геніюш, што жыла ў Зэльве, можа як дойдуць рукі. Гэтаксама даўно думаў напісаць і пра Васіля Захарку  — беларускага палітычнага дзеяча і публіцыста, таму было б нядобра прапусціць такую юбілейную дату — 140 гадоў з дня нараджэння гэтага чалавека.
Далей

115 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйда-Суміцкага

Разважаючы пра геаграфію беларускай дыяспары, міжволі ды згадаеш коласаўскае «куды не трапяць беларусы…». Частыя войны, палон, выгнанне, ўрэшце пошукі заробкаў ды лепшай долі раскідалі нашых суродзічаў па ўсіх кантынентах, па ўсіх кутках свету — Расіі і Польшчы, Канадзе і Аргенціне, Амерыцы і Аўстраліі.

Sumicki

Далей

Артыст з Божае ласкі

Займаючыся шмат гадоў даследаваннем жыцця і творчасці спевака Міхася Забэйды-Суміцкага, я неаднойчы сустракаў імя баса-барытона Паўла Пракапені. Прызнацца, да пэўнага часу не звяртаў на гэтае імя асаблівай увагі, пакуль не высветлілася, што Пракапеня — гэтаксакма мой зямляк, з Ружаншчыны, нарадзіўся ў вёсцы Заполле. Далей