Міхась Забэйда-Суміцкі і Павел Пракапеня: землякі, антыподы, сапернікі

Адразу за Ружанамі ў накірунку Гародні ёсць ростань: налева – Ваўкавыск, направа – Зэльва. Далей у ваўкавыскім напрамку першая вёска Шэйпічы – радзіма калісьці знакамітага на ўсю Еўропу опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага. А ў зэльвенскім напрамку першая вёска будзе Заполле – радзіма  другога не менш славутага рыхтык у тым самым часе опернага спевака Паўла Пракапені. Далей

Дабрасельцы – радзіма прэзідэнта БНР

Пісьменнік Сяргей ЧЫГРЫН для нашага сайта ласкава прадставіў свой артыкул пра Васіля Захарку:

У вёсцы Дабрасельцы Зэльвенскага раёна не быў ужо 6 гадоў. Так хутка бяжыць час, што здаецца зусім нядаўна наведваў гэту далёкую зэльвенскую вёску. Напярэдадні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі вырашыў зноў завітаць у Дабрасельцы, дзе нарадзіўся і пэўны час жыў актыўны палітычны дзеяч ў перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці, чацвёрты прэзідэнт Беларускай Народнай Рэспублікі Васіль Іванавіч Захарка (1877-1943).

Васіль Захарка

Далей

140 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаркі

Вакол Кулян нарадзілася шмат выбітных беларускіх дзеячоў, што працавалі на розных нівах, але ўсё на карысць Беларусі. Мы ўжо пісалі пра оперных спевакоў Міхася Забэйду-Суміцкага з Шэйпіч і Паўла Пракапеню з Заполля. Даўно збіраюся напісаць пра паэтку Ларысу Геніюш, што жыла ў Зэльве, можа як дойдуць рукі. Гэтаксама даўно думаў напісаць і пра Васіля Захарку  — беларускага палітычнага дзеяча і публіцыста, таму было б нядобра прапусціць такую юбілейную дату — 140 гадоў з дня нараджэння гэтага чалавека.
Далей

Памог бацьку…

Сёння на працы калега адзін паскардзіўся, што баліць усё — спіна, рукі, ногі, бо за выходныя на вёсцы ў бацькоў вялізную гарбіну дроў перарубаў. Кажу: «От, дурны! Трэба было зрабіць, як у нас у Кулянах некалі Піліп». Ну і давялося расказаць ім гэтую гісторыю, што неаднойчы Фіська расказваў сам, не то, што нехта там выдумаў ці прыплёў. Далей

Сёння — 85 год з дня нараджэння Рошчанка Мікалая Восіпавіча

Сёння майму дзеду, Рошчанку Мікалаю Восіпавічу, споўнілася б 85 год. Прапаную некаторыя здымкі ў гонар яго нараджэння. Далей

115 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйда-Суміцкага

Разважаючы пра геаграфію беларускай дыяспары, міжволі ды згадаеш коласаўскае «куды не трапяць беларусы…». Частыя войны, палон, выгнанне, ўрэшце пошукі заробкаў ды лепшай долі раскідалі нашых суродзічаў па ўсіх кантынентах, па ўсіх кутках свету — Расіі і Польшчы, Канадзе і Аргенціне, Амерыцы і Аўстраліі.

Sumicki

Далей

Палец у рот не кладзі

Цётка Аня Войтава за савецкім часам, як ехала ў адпачынак ці на свята якое, часта прывозіла з Мінска каўбасу кшталту дохтарскай. А дохтарская яна там была, ці не, я ўжо не помню. Але была смачная-рассмачная, такое ў Ружанах тады не купіцьмеш, зрэшты, можа, і цяпер гэдык. У вялізных такіх батонах была каўбаса. Як едзе ў адпачынак ці на святы, дык вязе некалькі батонаў. Маці наша была ў спісе «заказчыкаў» таго ласунка, Зося Калядзіная, яшчэ можа хто з радні… Далей

Арлёнак

Быў травень 2008-га. Па выхадзе мае кніжкі пра Міхася Забэйду-Суміцкага “Песняй даваў людзям радасць…” землякі прапанавалі зладзіць прэзентацыю гэтага выдання ў Пружанах. Вядома, што з радасцю пагадзіўся: прыемна, калі на малой радзіме шануюць сваіх землякоў (гэта я ў большай ступені адношу да персоны героя кніжкі і зусім трошкі – да персоны яе аўтара). Далей

Хароша карціна!

У нашай сям’і як дзеці, так і дарослыя называлі яго дзед Пан. Не казалі: «Схадзі да дзеда Колі», ці «Дзед Коля прыйшоў». Тым больш не ўжывалася ні пры якай нагодзе ягонае прозвішча Якута, як, да прыкладу, іншых суседзяў: Жур ці Сінкавец — гэтых усё жыццё толькі па прозвішчы і называлі. А ён — проста дзед Пан. Мянушка гэтая, Пан, калі я не памыляюся, засталася яму яшчэ ад бацькі.  Далей