З ласкі чыноўнікаў родная мова ў намордніку…

Зусім нядаўна грамадскасць нашай краіны адзначала 100-годдзе з дня нараджэння вядомага кожнаму з нас са школьнай праграмы народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Шмат пісалі, ўспаміналі, распавядалі, паказвалі. І мне на памяць збеглі ўспаміны, звязаныя з імем аднаго з маіх любімых беларускіх паэтаў, напісаць, праўда, сабраўся во толькі цяпер. Далей

Гуркі

Успомнілася нешта. Як баба Клаўдзя жыла ў мяне, неяк аднаго разу купілі мы гуркоў свежых. Памыў гурка, нясу ёй: «Бабо, можа гурка будзяця есці?». «Ааа, — кажа, — чаму не? Давай, згрызу». Грызе і апавёдвае.
Далей