Журналісты непісьменныя ці проста невукі?

На беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсах у розных інфармацыйных матэрыялах даволі часта трапляе слова «непісьменны» як адпаведнік расейскага «неграмотный». Вось і сёння чытаю, як беларускамоўны юрыст абураецца адказам адной чыноўніцы на ягоны зварот: «Гэты адказ абсалютна непісьменны з юрыдычнага пункту гледжання…». Хм, напісаны на паперы адказ — непісьменны… Абы што… Ніколі не пагаджуся з такой логікай ні як юрыст, ні як філолаг. Але галоўнае, як чалавек, што нарадзіўся і вырас у вёсцы. Далей

Мова Поланска — старажытная мова маіх продкаў

Мая беларуская мова прыйшла да мяне перш за ўсё з Поланска, хаця я таксама мела магчымасць чуць і палескі дыялект. Я памятаю прабабку Аксеню, што размаўляла са мной па-беларуску. Памятаю прадзеда, які клікаў мяне менавіта Воляй. У дзяцінстве я думала, што, калі вырасту, то мяне будуць клікаць Волька, як і іншых бабулек у нашым Поланску. Далей

«Саксоніць» — ці казалі так вашыя родныя?

Бывала, ляжалі мы вечарам у ложках у поланскай хаце. Цёмна на двары, і цёмна ў хаце. Павейкі цяжкія, хочацца спаць, і ты ўжо толькі напалову ў гэтым свеце. Толькі мой малодшы брат усё распавядае пра нешта. А спаць так хочацца, што словы нават балюча чуць. І тады баба Маня казала:
— Юра, годзе саксоніць, спі давай.
Памятаю гэтае слова «саксоніць», якое быццам бы значыць размаўляць праз сон ці перад сном, але я яго больш анідзе ня чула. Ці казалі так вашыя родныя?

Мова наша. Шануйце дыялекты свае

Піша Лявон Маліноўскі, NN.by:

Людзі іншы раз любяць з настальгіяй паўспамінаць словы сваіх бацькоў і дзядоў. Маўляў, як шкада, што трэба было ад гэтых мілых дыялектных слоў адмовіцца… Тут яны часта дапускаюць страшэнную памылку. Далей

Калавур, ратуйце! або Нечаканыя вынікі палянізацыі беларускіх прозьвішчаў

Піша Вінцук Вячорка, www.svaboda.org 

 

У папярэдняй нататцы я пісаў пра русіфікацыю прозьвішчаў. Разам з тым беларускія прозьвішчы, як і імёны, цягам гісторыі зазнавалі зьмены і пад уплывам заходніх суседзяў. Далей

Кулянскія мікратапонімы

Мікратапонімы — гэта назвы дробных геаграфічных аб’ектаў пэўнай мясцовасці (выганаў, урочышч, лясоў, балот, палёў і т.п.). Упершыню я заняўся кулянскай мікратапаніміяй гадоў дваццаць таму, калі вучыўся на філфаку — задалі мне такую кантрольную працу па беларускай мове. Перапісаў з дапамогай бабы Мані і бабы Клаўдзі ўсё, што можна было, і добра, што захаваў чарнавік. Далей

Пазнаў па мове

Год 1993 ці 1994. Я – студэнт-завочнік факультэта беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. На практычных занятках па стылістыцы беларускай мовы выкладчык падымае мяне. Адказваю. Далей

Усё мяняецца…

Усё цячэ, усё мяняецца і нічога не стаіць на месцы – так заключыў некалі Геракліт, даказваючы, што ўсё ў прыродзе і грамадстве чалавечым пастаянна рухаецца, перайходзіць з адной формы ў іншую, што ўсё знаходзіцца ў працэсе ўзнікнення і знікнення. Далей