Асеннія Дзяды ў Кулянах

На асеннія Дзяды на могілкі не хадзілі – ішлі ў цэркаў і давалі за ўпакой, прыпаміналі  ўсіх памёршых родзічаў. А на вечар рабілі багату вячэру. На Дзяды заўсёды рэзалі бараноў.

Далей

За дождж

Якуб Колас

 

Ну ж была вясна сухая –

Люд такой не памятаў!

Як уляжа, як зайграе,

Дык канца сабе не мае

Сухавей, каб ён прапаў!

Так і дудзіць, так і дудзіць

Ад усходу да цямна,

Проста вушы намарудзіць

Ды пяскі ў палях абудзіць, —

Ну ж вясна была, вясна! Далей

Вялікдзень

Прайходзіць мясаед, пачынаяцца Вялікі пост. Сем тыдняў усе людзі пасцілі, хадзілі ў цэркаў спавядацца. Далей

Анатоль Сідарэвіч пра Радаўніцу: Замест штучных кветак ахвяруйце на добрую справу

У Мінску буянне красак — кветак. На ўсе колеры. Усіх гатункаў. Тое ж, упэўнены, адбываецца і за мінскай кальцавой дарогай — у гарадах і гарадках. А больш увішлівыя прадаўцы і прадавачкі даязджаюць у вёскі і сёлы. Набліжаецца Радаўніца. Дзе як. У адных мясцінах на могілкі ходзяць у дні Пасхі, у іншых — на Радаўніцу. Далей

Ткацкія вырабы ў Поланску

Паланчакі (напэўна, як і кулянцы) некалі надавалі вялікае значэнне ткацтву. Нават пры маёй памяці — збяруцца бабулькі і ці палавікі робяць, ці тканіну якую. Далей

Пахаванні як памяць аб продках

Піша археолаг Людміла Дучыц, nn.by

Ад пачатку гісторыі чалавек шанаваў памерлых супляменнікаў. У светапоглядзе далёкіх продкаў не было смерці-знікнення. Смерць лічылася завяршальным этапам чалавечага існавання і пераходам у іншы свет — краіну нябожчыкаў. 

Далей