За дождж

Якуб Колас

 

Ну ж была вясна сухая –

Люд такой не памятаў!

Як уляжа, як зайграе,

Дык канца сабе не мае

Сухавей, каб ён прапаў!

Так і дудзіць, так і дудзіць

Ад усходу да цямна,

Проста вушы намарудзіць

Ды пяскі ў палях абудзіць, —

Ну ж вясна была, вясна! Далей

Вялікдзень

Прайходзіць мясаед, пачынаяцца Вялікі пост. Сем тыдняў усе людзі пасцілі, хадзілі ў цэркаў спавядацца. Далей

Каша з насеннем

Пачаўся Вялікі пост, і сёння я хачу ўзгадаць яшчэ адну посную страву, водар якое з дзяцінства знаёмы, думаю, не аднаму мне, але і многім маім землякам-кулянцам. Гэта каша з насеннем.

 

Далей

Та тацейка, та татаёны… Або падкалотка

Вячэраў во, ды нешта збегла на памяць, як казала некалі адно кулянскае дзіця. А хто, я ўжо не ўспомню. Але што не з маіх равеснікаў, то напэўна. Бо чуў гэты выраз ад сваіх бацькоў часта з самага ранняга дзяцінства. Далей

Крамарка

Часам здзіўляе, як сучасная беларускамоўная грамада вышуквае арыгінальныя слоўцы, каб было па-беларуску. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў рэдкіх выпадках атрымліваецца даволі ўдала, але іншы раз — самае сапраўднае вычварэнства. І калі яшчэ такія эксперыменты ставяцца з неалагізмамі, то можна лёгка дараваць: мова — жывая з’ява, яна прыме тое, што ёй пасуе, што добра кладзецца на яе фанетычныя, арфаэпічныя нормы, а непатрэбнае ёй адкіне як чужароднае. Але калі беларускамоўныя «дзеці асфальту», з тых, што ўжо не мелі па вёсках бабуль, а з нацыянальнай літаратурнай класікай знаёмыя толькі на ўзроўні школьнай праграмы, пачынаюць «прыдумваць ровар», робіцца крыўдна за мову і за яе першастваральніка. Далей

З ласкі чыноўнікаў родная мова ў намордніку…

Зусім нядаўна грамадскасць нашай краіны адзначала 100-годдзе з дня нараджэння вядомага кожнаму з нас са школьнай праграмы народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Шмат пісалі, ўспаміналі, распавядалі, паказвалі. І мне на памяць збеглі ўспаміны, звязаныя з імем аднаго з маіх любімых беларускіх паэтаў, напісаць, праўда, сабраўся во толькі цяпер. Далей