Author Archives: Воля Рошчанка (Поланск)

Таямніцы поланскай брукаванкі

Наведваючы Поланск упершыню, можна і не здагадацца, што тут некалі была брукаванка. Але яе добра памятаюць мае калені, бо падаць на круглае каменне было балюча. Не раз мы ішлі па брукаванцы ад бабулінай мураванай хаты, што каля поланскай крамы і школы, да прадзеда і прабабкі, што жылі па дарозе на Куляны. Бывала, нясеш у бідонах малако па няроўнай павехні, і, калі бідончык зісум поўны, малако разлівалася і цякло па бруку. Іншым разам ішлі да прабабкі Аксені, каб яна зашэптвала раны, ці да дзеда Міхася, каб ён залатаваў чаравікі.

(далее…)

Парэшткі даўніны

Да нас далучаецца Поланск. Піша Воля Рошчанка: 

Паколькі час рухаецца толькі наперад, мяне заўсёды цікавілі самыя раннія ўспаміны пра свой род. І мне пашчасціла застаць сваіх прадзедаў, дзеда Міхася і бабулю Аксеню Прэдка. Яны жылі ў Поланску, па дарозе, што вядзе да Кулян. А мая бабуля, Маня, і дзед Коля — у хаце насупраць школы. (далее…)