Author Archives: Воля Рошчанка (Поланск)

Як палонскія Рошчынка (Рощинко) сталіся Рошчанкамі (Рощенко)

Неяк атрымалася, што пасля з ҆яўлення даведкі пра маёмасці поланскіх гаспадароў 1906 г., мы капаліся ў правапісе свайго прозвішча, якое мы заўжды ведалі як Рошчанка па-беларуску, ці Рощенко па-руску. За савецкім часам яшчэ на беларускую мову перакладалі як Рошчэнка, а ў 90-я пачалі пісаць Рошчанка, то мы да гэтага і прывыклі. Далей

Мова Поланска — старажытная мова маіх продкаў

Мая беларуская мова прыйшла да мяне перш за ўсё з Поланска, хаця я таксама мела магчымасць чуць і палескі дыялект. Я памятаю прабабку Аксеню, што размаўляла са мной па-беларуску. Памятаю прадзеда, які клікаў мяне менавіта Воляй. У дзяцінстве я думала, што, калі вырасту, то мяне будуць клікаць Волька, як і іншых бабулек у нашым Поланску. Далей

Поланск – Наваградзкая вёска?

Поланск нам вядомы, як вёска ў Брэсцкай вобласці, але ці ведалі Вы, што за час свайго існавання Поланск правёў найбольш часу ў сладзе Наваградзкай адміністратыўнай адзінкі, дзе старажытны Наваградак быў центрам? У Наваградзкім ваяводзтве Поланск правёў амаль 250 год, далей у Гродзенскай губерні – 116 год, у той час, як у складзе Брэсцкай вобласці – пакуль каля 90 год, што з҆яўляецца кароткім перыядам ў гістарычным кантэскце Поланска. Далей

«Саксоніць» — ці казалі так вашыя родныя?

Бывала, ляжалі мы вечарам у ложках у поланскай хаце. Цёмна на двары, і цёмна ў хаце. Павейкі цяжкія, хочацца спаць, і ты ўжо толькі напалову ў гэтым свеце. Толькі мой малодшы брат усё распавядае пра нешта. А спаць так хочацца, што словы нават балюча чуць. І тады баба Маня казала:
— Юра, годзе саксоніць, спі давай.
Памятаю гэтае слова «саксоніць», якое быццам бы значыць размаўляць праз сон ці перад сном, але я яго больш анідзе ня чула. Ці казалі так вашыя родныя?

Балахоўцы — ад Пінска да Поланску

Я раней пісала, што ў Поланск у 1920-х прыехаў жыць Балаховец (Іван Стаўбунік). Яго адкупіла польская ўлада і надзяліла зямлю непадалёк ад нашай хаты. Мы ня вядаем дакладна, адкуль ён прыехаў, але, мяркуем, нашым чытачам будзе цікавым ніжэй пададзены матэрыял пра змаганні арміі Булак-Балаховіча на Палессі.

 

Далей

Памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

У гэтую пору шмат беларусаў памінаюць продкаў, а таксама ўшаноўваюць тых, хто згінуў ці пацярпеў у машыне сталінскіх рэпрэсіяў – каля 600 тысячаў жыхароў Беларусі. Сярод іх ёсць і нашыя былыя землякі. Далей

Кошт перамогі

Вось і прайшло свята перамогі над фашысцкімі нападнікамі, якія вынішчылі шмат людзей нашага краю. Вайна, мусіць, заўсёды мае супярэчлівасці, але з гісторыяў, якія нам перадаліся, акрэсліць гэты перыяд аднабакова, кшталту, “на нас напалі, а мы перамаглі”, вельмі цяжка. Што мы ведаем, пра тое, як успрымалі вайну нашыя продкі? Які кошт быў гэтай перамогі? Якія стасункі мелі паланчакі з партызанамі ці савецкай арміяй? Зразумела, у кожнай сям ҆і было па-рознаму, і вось некаторыя гісторыі, што дайшлі да нас, якія крыху перадаюць, што значыла вайна для маіх продкаў і шмат каго з паланчакоў, а, магчыма, і кулянцаў. Далей

Паланчакі – хто яны?

Цяжка сустрэць паланчака, які б не ганарыўся сваёй малой радзімай. Поланская зямля займае святое месца ў сэрцах тых, хто тут нарадзіўся ці жыў. Але калі глянуць крыху глыбей, то паланчакі даволі разнастайны народ па свайму паходжанню, і ў кожнай сям ҆і ёсць свая гісторыя пра тое, як іх продкі апынуліся ў Поланску. Канешне, я ня ведаю пра усіх паланчакоў, але памятаю некаторыя аповяды пра нашую сям ҆ю. Далей