Author Archives: Аляксандр Горбач

Памерла баба Ядзя

Паведамілі, што памерла сёння баба Ядзя — Ядвіга Фамінічна Панасік (у дзявоцтве Місура). Наша кулянская даўгажыхарка — калі не памыляюся, то ўвесну адзначала б 95. Апошняя з маіх дарагіх паплавоўскіх бабулек, сябровак мае бабы Мані, сярод якіх прайшло маё дзяцінства. Далей

Та тацейка, та татаёны… Або падкалотка

Вячэраў во, ды нешта збегла на памяць, як казала некалі адно кулянскае дзіця. А хто, я ўжо не ўспомню. Але што не з маіх равеснікаў, то напэўна. Бо чуў гэты выраз ад сваіх бацькоў часта з самага ранняга дзяцінства. Далей

Крамарка

Часам здзіўляе, як сучасная беларускамоўная грамада вышуквае арыгінальныя слоўцы, каб было па-беларуску. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў рэдкіх выпадках атрымліваецца даволі ўдала, але іншы раз — самае сапраўднае вычварэнства. І калі яшчэ такія эксперыменты ставяцца з неалагізмамі, то можна лёгка дараваць: мова — жывая з’ява, яна прыме тое, што ёй пасуе, што добра кладзецца на яе фанетычныя, арфаэпічныя нормы, а непатрэбнае ёй адкіне як чужароднае. Але калі беларускамоўныя «дзеці асфальту», з тых, што ўжо не мелі па вёсках бабуль, а з нацыянальнай літаратурнай класікай знаёмыя толькі на ўзроўні школьнай праграмы, пачынаюць «прыдумваць ровар», робіцца крыўдна за мову і за яе першастваральніка. Далей

Левась аб’явіўсё

Іду ўчора ранкам з Паплаўкі, нясу яблыкі, яшчэ тут каля Рыбаковых, адно гляжу — з-за гары высоўваецца нечыя постаць і сунецца мне насустрач, шоргаючы нагамі па тым, што засталося ад армянскага асфальту. Што за халера?!. Хто гэто можа быць?.. Там жа і людзей тых паўтара чалавека на ўсё сяло. Няўжо Левась?.. Здаецца ён. Столькі часу ні слыху, ні дыху, нават не ведалі, ці жывы, і на табе! Далей