Author Archives: Аляксандр Горбач
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
І свет прачнуўся
Вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
Каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
Васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
Падняўшы сэрцы ўгару,
Што так, як Бог ускрыжаваны,
Уваскрэсне наша Беларусь!
Ларыса ГЕНІЮШ, 1954 г.
Вялікдзень
Прайходзіць мясаед, пачынаяцца Вялікі пост. Сем тыдняў усе людзі пасцілі, хадзілі ў цэркаў спавядацца. Далей
Павень, павень, ветрык
Сардэчна віншуем усіх жанчын са святам 8 сакавіка!
Каша з насеннем
Пачаўся Вялікі пост, і сёння я хачу ўзгадаць яшчэ адну посную страву, водар якое з дзяцінства знаёмы, думаю, не аднаму мне, але і многім маім землякам-кулянцам. Гэта каша з насеннем.
Люты. Хоць і не надта
Памерла баба Ядзя
Паведамілі, што памерла сёння баба Ядзя — Ядвіга Фамінічна Панасік (у дзявоцтве Місура). Наша кулянская даўгажыхарка — калі не памыляюся, то ўвесну адзначала б 95. Апошняя з маіх дарагіх паплавоўскіх бабулек, сябровак мае бабы Мані, сярод якіх прайшло маё дзяцінства. Далей
Та тацейка, та татаёны… Або падкалотка
Вячэраў во, ды нешта збегла на памяць, як казала некалі адно кулянскае дзіця. А хто, я ўжо не ўспомню. Але што не з маіх равеснікаў, то напэўна. Бо чуў гэты выраз ад сваіх бацькоў часта з самага ранняга дзяцінства. Далей
Коляды
Было тры Каляды: пераша — Ражаство Хрыстово, другая — Новы год (Шчодры) і трэця Каляда — Крашчэннё.