Ткацкія вырабы ў Поланску

Паланчакі (напэўна, як і кулянцы) некалі надавалі вялікае значэнне ткацтву. Нават пры маёй памяці — збяруцца бабулькі і ці палавікі робяць, ці тканіну якую.

Мая маці добра захавала пояс, які вырабіла і передала ёй мая прабабка Аксеня. Тое, што мы памятаем пра яго зараз, гэта што ім перавязвалі немаўлят, акутаных ў коўдру ці прастынкі. Але я заўсёды была ўпэўненая, што пояс гэты мае нейкая большае прызначэнне, бо не раз насіла яго пад час экзаменаў і выцягвала той білет, які задумала. 🙂
OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Камментарыi

  1. Ткацтва, вядома, асобная і цікавая тэма, можа як, Бог дасць, дабярэмся грунтоўна і да яе. У мяне захавалася некалькі саматканых рэчаў — посцілкі (як у нас казалі, пакрЫвала, або капы), ручнікі. Шэдэўры! Проста не верыцца, што гэта можна было зрабіць у хатніх умовах. Сапраўднае мастацтва! І мне так заўсёды сэрца крывёю абходзіць, калі бачу, як у гэтых падтрапаных і пазношаных творах мастацтва смецце выносяць ці пад ногі іх сцелюць. Не ўмеем шанаваць, не разумеем, што больш такога ніхто ўжо не зробіць…


Добавить комментарий