Сяргеевы: радавод

У архівах знайшоў адзін вельмі цікавы дакумент, які многім кулянцам можа праліць святло на іх радавод. Дакумент датуецца 1906 годам, ён утрымлівае поўны спіс гаспадароў вёскі Куляны, а таксама іх маёмаснае ды зямельнае становішча. У бліжэйшы час спадзяюся яго апублікаваць. Пакуль жа публікую складзены з дапамогай таго дакументу радавод Сяргеевых — маіх продкаў па маці.

Уласна, я амаль усіх ведаў і так, за выключэннем «родапачынальніка» — Акіма.  Такім чынам, па гэтай лініі ў сваім радаводзе я паглыбіўся на адно калена.

Дарэчы, дакумент той, з якім я збіраюся ў бліжэйшы час вас азнаёміць, яшчэ раз падцвярджае, што прозвішча гэтага роду было не Сяргеевы, як цяпер, а Сяргей. Аб тым, што прозвішча ім русіфікавалі пад час знаходжання ў бежанстве ў Расеі, я ўжо нек згадваў.

Магчыма, яшэ ўдасца знайсці, як было Акіма па бацьку. Тады паглыбімся яшчэ на адно калена. Пакуль — што ёсць.

Радавод я выводзіў пад сябе, таму няхай выбачаюць астатнія з роду Сяргеевых, што іх не пазначыў — самую галоўную інфармацыю я вам падаў, калі каму з вас гэта цікава, то пад сябе лёгка пераробіце, працягнеце сваю галіну.

Склаўшы радавод «пад сябе», я ўсё-такі палічыў патрэбным указаць і самага малодшага з сённяшніх Сяргеевых — калі указаны родапачынальнік, то няхай усё-такі будзе ўказаны і родапрадаўжальнік, тым больш, што ў такім выглядзе радавод налічвае роўна сем кален.

Сяргеевы_Радавод

 

Камментарыi


  1. Ай, дык вот сёння з архіва якраз, павінен быў забраць копіі, дык не зрабілі яшчэ — нехта там захварэў і няма каму падмяніць. А я думаў, што ўжо сёння і апублікую гэты дакумент. Заўсёды так бывае, калі наперад нешта паабяцаеш )) Прыйдзецца яшчэ пачакаць пару тыдняў. Але дакумент варты таго.


Добавить комментарий