Не куй, не куй, зязюленька, уночы

Не куй, не куй, зязюленька ўночы,

Бо выкуеш на ляхчыну вочы.

А як жа мне ў ночы не куваці –

Мела дзеці, да некім пасылаці.

 

Ой, а хто ж пабраў зязюльчыны дзеці,

Да той будзе тры леці хварэці.

 

Сыдзі, сыдзі, вячэрняя зара,

Ці не прыйдзя няшчасная сястра?

 

Сястронка йдзе, дарожкі пытая,

Братко стаіць, слоўцамі вітая:

 

— Прайходзь хату, прайходзь другую,

Не для цябе я абед гатую.

 

Ўвайшла ўва двор – ўвесь двор затапіла,

Ў хату ўвайшла – ўвесь род разжаліла.

 

Двор затапіла дробнымі слязкамі,

Род разжаліла шчырымі слаўцамі:

 

— Каб я была сястронка багата,

То сядзела б за столікам у брата.

 

А як жа я сястронка убога,

То пастаю блізенько парога.

 

Запісана ў 1992 годзе ад Марыі Андрэеўны Сяргеевай  (1910 — 1992)  ў вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий