«Саксоніць» — ці казалі так вашыя родныя?

Бывала, ляжалі мы вечарам у ложках у поланскай хаце. Цёмна на двары, і цёмна ў хаце. Павейкі цяжкія, хочацца спаць, і ты ўжо толькі напалову ў гэтым свеце. Толькі мой малодшы брат усё распавядае пра нешта. А спаць так хочацца, што словы нават балюча чуць. І тады баба Маня казала:
— Юра, годзе саксоніць, спі давай.
Памятаю гэтае слова «саксоніць», якое быццам бы значыць размаўляць праз сон ці перад сном, але я яго больш анідзе ня чула. Ці казалі так вашыя родныя?

Камментарыi

  1. Так, казалі! Але не абавязкова ў такім значэнні — размаўляць праз сон. Дарослыя, бывала, глядзяць тэлевізар, нешта такое, што нам, малым, нецікава, то мы пад час гэтага і размаўляем паміж сабою. Наша баба Маня таксама ў такім разе казала: «Годзі там вам саксоніць! Дайця паслухаць, што кажуць». Або яшчэ на нас магла так сказаць: «Эй, саксоны — нічого ні пачуць за вамі!». А мы смяяліся з гэтага слова, рыфмавалі: саксоны — кальсоны, і яшчэ больш смяяліся )))
    Цікавае вы, Воля, слова ўзгадалі 🙂 дзяцінствам ад яго пахне 🙂


Добавить комментарий