З ласкі чыноўнікаў родная мова ў намордніку…

Зусім нядаўна грамадскасць нашай краіны адзначала 100-годдзе з дня нараджэння вядомага кожнаму з нас са школьнай праграмы народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Шмат пісалі, ўспаміналі, распавядалі, паказвалі. І мне на памяць збеглі ўспаміны, звязаныя з імем аднаго з маіх любімых беларускіх паэтаў, напісаць, праўда, сабраўся во толькі цяпер.

 

У 90-х я часта выступаў на аматарскай сцэне як чытальнік ці вядучы розных канцэртных праграм . Рэпертуар, з дазволу сказаць, быў шырокі, часцей, вядома, запатрабаваны быў гумар, але і сур’ёзныя рэчы даводзілася чытаць нярэдка, асабліва на аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод прафесійна-тэхнічных устаноў, дзе я штогод выступаў за маё роднае Баранавіцкае ПТВ № 118.

У 1995 годзе я ўжо быў вопытным выступоўцам, неаднаразовым лаўрэатам ці дыпламантам гэтых усякіх аглядаў, таму перад чарговым такім мерапрыемствам мне толькі сказалі: “Ну, ты ж там дасі жару, падрыхтуеш нешта актуальнае?..”.

Ну я і падрыхтаваў. Верш Пімена Панчанкі “Развітанне”.  А што яшчэ больш актуальнае я мог чытаць літаральна напярэдадні рэферэндуму аб лёсе беларускай мовы і дзяржаўнай сімволікі, які меўся адбыцца праз пару тыдняў?!. Тым больш і сам паэт толькі як сышоў ад нас…

На рэпетыцыі ніякія мяне не запрашалі нават, ведалі, што ў мяне і так усё атрымаецца, унеслі толькі ў праграму тое, што я сказаў: Панчанка дык Панчанка, “Развітанне” дык “Развітанне”. А хто там з кім развітваецца, натуральна, нікога з адказных асоб не цікавіла – ці мала хто з кім  можа развітвацца. Ды і ўвогуле, тады яшчэ шанавалі беларускіх літаратурных класікаў і давяралі аднаму толькі іх імя.

Актуальнасць верша ўсе зразумелі, калі я ўжо дэкламаваў са сцэны:

 

Вялікая дзяржава – Вялікая ідэя.

I ўсё ж, таварыш мой,

Мазгамі шавяльні:

Каля агню братэрства

Растуць і ліхадзеі

I расцвітае

Вялікадзяржаўны шавінізм.

 

Малыя народы –

Як грошы разменныя ў касах.

На бронзавых конях

Усюды сядзяць палкаводцы:

То пакарэнне Каўказа,

То высяленне Каўказа,

То Беластоцкая вобласьць,

То ваяводства.

 

Якія б войны

У нас ні перакатваліся,

I як бы акупанты

Ні дратавалі зямлю,

Рана ці позна

Народы распраўляліся з катамі,

I зноў аралі і сеялі,

I гаварылі: «Люблю».

………………………..

А нашы псеўдаасветнікі,

Сабраныя на канцылярскіх сметніках,

Магутныя бюракраты

Уласным сцверджанням рады:

«Гаворыш па-руску ––

Інтэрнацыяналіст;

Гаворыш па-беларуску –

Нацыяналіст,

Вучы дзяцей французскай,

Ангельскай, эсперанта,

Але не беларускай…» –

Палохаюць піраты.

I адвучылі

Дзяцей і бацькоў,

I адлучылі

Ад родных народных слоў.

 

………………….

 

Закрэслілі б невукі

Мары усе залатыя:

«Знікае ўсё:

I вучэнні, і мовы, і веры.

Сёння Рым размаўляе

Не на латыні,

А Афіны гавораць

Не на мове Гамера».

 

Мы спазніліся

На сотні, напэўна, гадоў,

А можа,

На цэлае тысячагоддзе.

Мы забылі пра вольнасць

Старажытных сваіх гарадоў.

Наш цягнік адышоў.

Знікла родная мова

Ў народзе.

 

………………………….

 

Пастаю я самотна

Каля полацкай белай Сафіі,

Паблукаю ў Гародні,

Пажуруся ў турава-пінскім Палессі,

А вочы мае ўжо не плачуць –

Сухія-сухія:

Не чутно мне з былога

Ні грому,

Ні звону,

Адны толькі казкі

Ды песні…

 

Родны Янка Купала,

Вы пісалі:

«Я веру – настане…»

Дарагі мой Іван Дамінікавіч,

Не, не настане!

Гэта ўжо не світанне,

Гэта наша настала змярканне,

Гэта з мовай маёй,

Гэта з песняй маёй

Развітанне.

 

Вядома, што ўсе зразумелі маю “дыверсію”, аднак ніхто не падаў выгляду ні з мясцовага кіраўніцтва, ні з абласнога. Журы мяне пасля, як заўсёды, пахваліла, хоць, што праўда, стрымана і без асаблівых каментароў. А дзесь мо праз месяц перадалі мне нават дыплом з Пагоняй, хоць было гэта ўжо па рэферэндуме, дзяржаўная сімволіка ўжо змянілася.

 

Пячатка, відаць, яшчэ была таксама з Пагоняй, новую зрабіць яшчэ не паспелі, але, напэўна, змазалі яе так спецыяльна, каб Пагоню было не пазнаць.

 

Хутка на Баранавіцкім гарадскім і раённым радыё я стаў весці штотыднёвую праграму “Люблю наш край” і праз год пасля майго тога выступу зрабіў перадачу, прымеркаваную да гадавіны смерці Пімена Панчанкі. Паколькі праграма выходзіла пад эгідай Таварыства беларускай мовы, то натуральна, што лейтматывам гэтага выпуску стала менавіта мова, балазе, вершаў, прысвечаных ёй, у Пімена Емяльянавіча дастаткова.

Уключыў туды і “Развітанне”, а гэтаксама яго працяг – “Не адцураюся, не адракуся”. Рэч у тым, што Васіль Быкаў дзесь у друку папракнуў Панчанку за тое, што ён, маўляў, «принародно распростился с родным языком, перестал на нем писать по той причине, что древний белорусский язык теряет сферу своего употребления» (цытую з кнігі “Дзень паэзіі. 1990”, с. 17). На гэты папрок Панчанка і адгукнуўся новым вершам:

 

Дpyжa Быкaў,

Нe тpэбa нiякix ceнcaцый:

Я – cipaтa

Бeз мaёй Бeлapyci.

Ад poднaй мoвы,

Ад poднaй нaцыi

Нe aдцypaюcя,

Нe aдpaкycя!

 

Я нe жypycя

Пpa кaзaчны вeк зaлaты,

Я нe зaxoплeны

I cтapaжытнacцю мoднaю…

I нaпicaў нe aб тым я,

А тoлькi aб тым:

З лacкi чынoўнiкaў

Рoднaя мoвa ў нaмopднiкy.

 

Што за няшчасная

Беларуская нацыя!

Што за пакорлівы

Родны народ:

Паланізацыя, русіфікацыя,

Германізацыя –

І заўсёды прыгнёт.

 

А былi ж пapтызaны,

Пepaмoжнa гpымeлi бai,

Гapэлa зямля

Пaд нaгoй aкyпaнтaў.

Пaдмянiлi нapoд:

Былi ў нac пpaцaвiтыя ўce,

А цяпep – гyльтai, xaлyi…

I нa гopкyю пaмяць

Пaдкiнyлi нaм Кypaпaты.

 

Страцілі мы

Беларускіх настаўнікаў:

Царскіх чыноўнікаў

Дух уваскрос.

Выкладчыкам рускай —

Большыя стаўкі,

А беларускай —

Дулю пад нос.

 

Кyды пaдaццa

Вyчням з бeлapycкaй?

Ляны бюpaкpaт

Зaткнуў усім iм poт.

У нашы ВНУ

Пpaxoд зaнaдтa вyзкi:

Пa звaнкy,

Пa блaтy

Цi зa xaбap

Прэ пpaбiўны нapoд.

 

Беларускай мовы

Пачалі стыдацца,

Загналі ў ансамблі

Песні дзіўнай красы…

Хоць скаргу падавай

У Аб’яднаныя нацыі:

Моўны генацыд,

Як у даўнія часы.

 

Дзeцi ўжo нe вeдaюць

Рoдныя нaзвы

Квeтaк i птyшaк,

Кycтoў i тpaвы.

Яны нe aдpoзняць

Гpaбa aд вязa,

Дзe жaўнa, дзe плicкa,

А дзe жypaвы?

 

Адлyчылi aд пpыpoды…

Нe шyкaюць yнyкi cлядoў

Нi cвaix фpaнтaвыx дзядoў,

Нi дaлёкix i cтpaшныx гaдoў.

I pыкaннe кapoў,

I pык звяpoў,

I cycвeтнaя poк-icтэpыкa –

Тoлькi пa тэлeкy,

Тoлькi пa тэлeкy.

 

І вас, тупалобыя

Душыцелі мовы,

Бог пакарае:

Высокія крэслы,

Пасады і прывілеі –

Знікнуць усе дачыста;

Станеце зноў жыхарамі

Паўночна-Заходняга краю:

Ні ЦК,

Ні Вярхоўнага Савету,

Ні Савету Міністраў.

 

…Дa poднaй зямлi я

Дyшoю i cэpцaм пpыкyты,

Кyвaюць зязюлi,

Клякoчyць бycлы нa мaёй Бeлapyci.

Ты paдacць мaя, Бeлapycь,

Ты гopa мaё i пaкyтa,

I aд цябe я нiкoлi

Нe aдцypaюcя,

Нe aдpaкycя!

 

Калі я выйшаў са студыі, дзе увесь тэкст перадачы адтарабаніў на адным дыханні, без адзінай запінкі, галоўны рэдактар, што на гэты раз сам вёў запіс, панура спытаў: “І ты што, спадзяваўся, што гэта выйдзе ў эфір? Гэта не выйдзе. Перадачы сёння не будзе. Да пабачэння!”.

На змену народным паэтам прыйшлі ўжо іншыя аўтарытэты…

 

Добавить комментарий