Кулянскае вяселле

Некалі іду з вяселля ад Светы Рабкаўцовае (рушніком перавязаны, бо за брата быў, а ў нас братоў, як і сватоў, перавязвалі рушнікамі), а Стальмах Міша сядзіць на лавачцы, курыць, трымаючы ў гэтай сваёй кульці абсечанай папяросу, ды яшчэ здалёку мне сваім хрыплым басішчам, пасміхваючыся, кажа: «Што, Сашка? «Куды ідзеш? — На вяселлё!!! (бадзёра), а «Адкуль ідзеш? — З вя-се-лля… (змучана, нараспеў)»…

 

От падмеціць як усё народ трапна! Яно ж і праўда: вяселля чакаеш, на вяселле збіраешся, прынядзельваешся, нешта плануеш, аб нечым марыш, а надыйдзе той дзень, то не ідзеш — бяжыш, а з вяселля, знясілены сталом, танцамі і спевамі, валачэсся дадому, ледзь ногі перастаўляючы, з марай пасёрбаць вечарам якой лёгенькай зацерачкі на малацэ ды ўпасці, як сноп.

Вяселле ж было два дні найменьш, а то і тры, не тое, што сёння мода пайшла — зробяць некі вечар і гэта яны называюць вяселлем. Вечар рабілі — гэта калі ўжо хто ідзе замуж або жэніцца зусім не ўпору, ці другі раз. А калі першы, то мусово трэба, каб было вяселлё, як вяселлё — багаты ці бедны, не мае розніцы…

Вяселле! Якое ёмкае, прыгожае і надзвычай адпаведнае да гэткай падзеі слова!.. Не «свадзьба» вам якая-небудь, а ВЯСЕЛЛЕ!

Колькі іх прагрымела ў Кулянах, вяселляў?!. А чыё было апошняе і калі? Я й не ведаю…

А ці будзе калі яшчэ хоць з адно, сапраўднае кулянскае вяселле? З паваротным, з запуненнем вясельнага картэджу, з заглядваннем пад вокнамі на маладую… Хто ведае.

Пра вяселле можна казаць бясконца, але гэтая старонка заводзілася трохі з іншай мэтай — каб пра кулянскае вяселле сказалі фотаздымкі. Публікуем пакуль тое, што маем, і, як заўсёды, заклікаем далучыцца. Маеце фоткі кулянскага вяселля — дасылайце на admin@kuliany.by .

 

8s

Гэта мабыць самае ранняе, калі можна так сказаць, вясельнае фота з тых, што пакуль маем. Бяруцца шлюбам Аляксей Горбач (Гімбар) і Надзя Прэдка (Букішава).

444

 А тут яны і на тым жа самым месцы разам з вясельнікамі. Сядзяць: з бубнам Аляксандр Якута (Цукер), Ліза Прэдка (Букішава), мой дзед Антось Горбач (Гімбар), брат маладога, я так разумею, што са сваёй дачкой, а маёй цёткаю Маняю, маладыя Аляксей і Надзя Горбачы, сястра маладога Воля Горбач (Гімбарава) і апошні сядзіць з гармонікам Сяргей Прэдка (Сівон). Стаяць: брат маладое Аляксандр Прэдка (Букіш, Како),дзяўчыну не пазнаю і жанчыну за ёй, Віця Куніца, Маруся Лазарава (Качан), Вера Сяргеева (мая хросная, пляменніца маладога), зноў не пазнаю дзяўчыну, і хлопца не пазнаю, наступная ці не Маня Калядзіная (Шымановіч у замужжы)? далей Аляксей Якута (Цукер) і апошні Сяргей Прэдка (Букіш, Сяржант), брат маладое.

10s

Алёша Цукраў (Якута) і Надзя Гарбачова.

 

91s

Калі не памыляюся, то бяруцца шлюбам Аляксей Прэдка (Антонаў Алёша) і Вера Сяргеева (Зосіна сястра). Цымбалы, мабыць, Жоржыкавыя стрычаць злева, бо ў Кулянах ён быў цымбаліст, скрыпач быў Коля Камар, а гарманістаў то было многа некалі ў Кулянах, гэта сёння адзін я застаўся 🙂 А, не, Сівон яшчэ жывы. Каля цымбаліста сядзіць брат маладога Валодзік, каля яго Рая Фіськіна, каля маладое, мабыць, Ціхан Гаўрылаў, затым яго жонка Зося з некатарай дзеўчынай на руках. А от гэтага каларытнага свата ў хромавых ботах не пазнаю, цікава было б ведаць, хто такі. І жанчыну крайнюю не магу пазнаць. Можа баба Клаўдзя мая? І яна, і не яна… А з моладзі, што стаяць, то толькі матульку сваю белабрысую пазнаю: бач ты, малая, што ледзь відаць з-за гэтага мажнага свата ў хромавых ботах, а ўжо за дружку…

 

36s

 

А тут ужо Алёшын брат, Валодзік Антонаў і Маня Панасік. Акрамя іх мала каго магу пазнаць. З першага раду толькі свата — брат маладога Алёша. За маладою стаіць маці мая, за маладым баба Зося, злева ад яе цётка Маня Рыбакова (тады яшчэ, мабыць, Місурына), а за ёй наш дзядзька Шура Сяргееў. А, правей, высока, ў белай сукенцы — сястра маладое Ірка Панасік. У астатніх не ўпэўнены. Гарманіст некі вельмі знаёмы, падаецца, а хто, не магу пазнаць.

 

9s

Хоць і не маладыя, але на чыімсці вяселлі: дваюрадныя брат з сястрою Іван Храпавіцкі (Гіляраў) і Жэня Шлык.

82s

Маці мая (Надзя Сяргеева) за маладзіцу на вяселлі ў свайго брата дваюраднага Пеці Калача ў Поланску. І Муля ))

54s

А тут ужо маці мая за маладую, а бацька — за маладога ))

48s

Сядзяць: гарманіст Віця Горбач (Фіська), Алёша Горбач (Гімбар), Галя Сяргеева, маладыя — Клаўдзій Горбач і Надзя ў дзявоцтве Сяргеева, Воля Горбач (Гімбарава), Алёша Сяргееў.

Стаяць: невядомы, Жэня Прэдка (Хадачкова), Коля Горбач (Гімбараў, брат маладога), Тома Храпавіцкая (Зосіна), Пеця Сяргееў, невядомы, Іван Храпавіцкі (Гіляраў), Вера Сяргеева, Вера Шлык, Тонік Шымановіч, Надзя Прэдка (Букішава).

Камментарыi

  1. Вітаю!
    Глядзелі фота з мамай — есць удакладненні.

    ВЯСЕЛЛЕ АЛЁШЫ АНТОНАВА
    Ціхан Гаўрылаў (Храпавіцкі), баба Зося з Лёдзяй, Валодзя Бараболька (Прэдка), Аляксей і Алена Крэўчыкавыя (Кулеўскія)
    Стаяць: Валодзік Антонаў (Прэдка), Ванік Юлькаў

    ВЯСЕЛЛЕ ВАЛОДЗІКА АНТОНАВА
    Люба Брыгадзірава (Прэдка) і Алеша Антонаў, дачка Алёшы Ларыса і Пеця Зосін (Храпавіцкі), Віц Місура, Вера Бочкіна (Місура), Аляксей Панасік з Верай Кулеўскай.
    Стаяць: Сцепа Панаў (Якута), Люба Місура, Віця Клос, Жорык з Зіновіч (Валодзікаў дваюрадны брат), Райка Петрыкава, Міша Сайкаў, Лёдзя Гаўрылава, Валодзя Мархасін,

    ВЯСЕЛЛЕ ТВАІХ БАЦЬКОЎ
    Не Надзя – а Тома Зосіна, дзяўчынка – Надзя Прэдка (Букішава)


Добавить комментарий