Падаем спіс кулянцаў, што пры розных абставінах загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны.
ЗАГІНУЛІ ЦІ ПРАПАЛІ БЕЗ ВЕСТАК НА ФРАНТАХ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ Ў 1941 — 1945 ГАДАХ
Спіс падаецца паводле кнігі «Памяць. Пружанскі раён» (Мінск, Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1992). Але ў кнізе шмат недакладнасцей і памылак, таму цалкам дапускаем, што некаторыя прозвішчы «заблудзілі» ў гэты спіс з іншых вёсак, прынамсі маецца некалькі прозвішчаў «не кулянскіх». Пастараемся ў будучым усё удакладніць, а пакуль, як ёсць:
БАРТАШ Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1922, рад., прапаў без звестак.
БАРТАШ Мікалай Фролавіч, н. у 1923, рад., прапаў без звестак у маі 1945.
ВАРАБЕЙ Аляксей Іванавіч, н. у 1921, рад., прапаў без вестак у красавіку 1945.
ВАРАБЕЙ Пётр Іванавіч, н. у 1915, рад., загінуў 21.2.1945 ва Ўсходняй Прусіі.
ГЕРМАНОВІЧ Пётр Пятровіч, н. у 1913, рад., загінуў 13.2.1945 у Германіі.
ГОРБАЧ Анатоль Мікалаевіч, н. у 1913, рад., загінуў 18.11.1944.
ГОРБАЧ Антон Сцяпанавіч, н. у 1914, рад., прапаў без вестак у красавіку 1945.
ГОРБАЧ Іван Сцяпанавіч, н. у 1912, рад., прапаў без вестак у сакавіку 1945.
ГОРБАЧ Міхаіл Паўлавіч, н. у 1911, рад., загінуў 17.1.1945 ва Ўсходняй Прусіі.
ЖУР Сяргей Мікалаевіч, н. у 1915, рад., прапаў без вестак у красавіку 1945.
КАЛАЧ Аляксандр Андрэевіч, н. у 1914, рад. прапаў без вестак у сакавіку 1945.
КАЛАЧ Іван Мікалаевіч, н. у 1906, рад. прапаў без вестак у верасні 1944 (па нашых звестках, загінуў у першыя дні вайны).
КАЛЯДА Міхаіл Антонавіч, н. у 1926, рад., прапаў без вестак у маі 1945.
КУНІЦА Андрэй Андрэевіч, н. у 1923, рад., прапаў без вестак у сакавіку 1945.
КУНІЦА Антон Аляксеевіч, н. у 1916, рад., загінуў 10.10.1944 пры вызваленні Польшчы.
МАРАЗЕВІЧ Сцяпан Сцяпанавіч, н. у 1911, рад, прапаў без вестак у красавіку 1945.
МІХАЛЬЧУК Сямён Іосіфавіч, н. у 1905, рад., загінуў 14.1.1945.
ПРАКАПОВІЧ Павел Сцяпанавіч, н. у 1916, рад. загінуў 21.3.1945 ва Ўсходняй Прусіі.
ПРЭДКА Аляксандр Рыгоравіч, н. у 1923, рад., загінуў у красавіку 1945 у Германіі.
ПРЭДКА Антон Васільевіч, н. у 1906, рад., загінуў 26.4.2945 у Германіі.
ПРЭДКА Іван Рыгоравіч, н. у 1910, рад. загінуў 28.1.1945 пры вызваленні Польшчы.
ПРЭДКА Міхаіл Паўлавіч, н. у 1922, рад, прапаў без вестак у верасні 1944.
ПРЭДКА Міхаіл Сцяпанавіч, н. у 1924, рад., загінуў 29.4.1945 у Германіі.
ПРЭДКА Уладзімір Мікалаевіч, н. у 1917, рад., загінуў 10.2.1944 у Ленінградскай вобласці.
ПРЭДКА Уладзімір Сцяпанавіч, н. у 1918, рад., загінуў 15.1.1945 пры вызваленні Польшчы.
ПРЭДКА Фёдар Аляксеевіч, н. у 1924, рад, загінуў 10.12.1944 пры вызваленні Польшчы.
ПЯТРЭЧКА Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1919, рад., загінуў 22.10.1944 пры вызваленні Польшчы.
СЯМАК Уладзімір Аляксеевіч, н. у 1923, рад., загінуў 12.11.1944 пры вызваленні Поьшчы.
ШАСТАК Аляксандр Уладзіміравіч, н. у 1918, рад., прапаў без вестак у маі 1945.
ШЫМАНОВІЧ Аляксандр Сідаравіч, н. у 1915, рад., прапаў без вестак у красавіку 1945.
ШЫМАНОВІЧ Аляксей Сідаравіч, н. у 1918, рад., прапаў без вестак у сакавіку 1945.
ЯКУТА Аркадзь Сямёнавіч, н. у 1918, рад., прапаў без вестак у красавіку 1945.
ЯКУТА Васіль Фёдаравіч, н. у 1923, рад., загінуў 3.4.1945 у Германіі.
ЯКУТА Мікалай Фёдаравіч, н. у 1923, рад., загінуў 30.1.1945 ва Ўсходняй Прусіі.
ЯКУТА Пётр Ігнатавіч, н. у 1916 (1913?), рад., загінуў у красавіку 1945 пры вызваленні Польшчы.
Яшчэ раз паўторымся, што гэты спіс не зусім дакладны, у ім ёсць памылкі, ў тым ліку і ў прозвішчах, у датах нараджэння і смерці, дзе мы ведалі, там паправілі, сумніўныя звесткі пазначаныя (?).
Прыблізна ў 1987 ці 1988 годзе да складання гэтага спісу падключылі нас, школьнікаў Поланскай васьмігадовай школы. Даручана было сабраць і фота ўсіх, хто загінуў пад час вайны, настаўнікі патлумачылі, што фотаздымкі адздымуць і вернуць, няхай, маўляў, людзі не баяцца аддаваць. Я асабіста прайшоў усю Паплаўку з хаты ў хату, фатаздымкі, як правіла, з рамак даставалі, некаторыя партрэтныя. Аднак, і ў кнізе «Памяць. Пружанскі раён» ніводнага фота кулянца няма, і, што самае крыўднае, нічога не вярнулі. Куды усё падзелася — ліха іх ведае. Колькі раз мне пасля цётка Надзя Лявончыкава казала: «От, Саша, забраў ты апошні фотаздымак бацькаў дый так і не вярнуў… Хай бы быў, пакуль я жывая…». І цётка Соня Германовічава тое ж казала…
СПІС МІРНЫХ ЖЫХАРОЎ ВЁСКІ КУЛЯНЫ, ШТО ЗАГІНУЛІ ПРЫ РОЗНЫХ АБСТАВІНАХ
У брацкай магіле на вясковых могілках пахаваныя 14 кулянцаў, расстраляных гітлераўцамі напрыканцы чэрвеня 1944 года за тое, што блізу Кулян партызаны забілі чатырох немцаў немцаў:
ВАРАБЕЙ Міхаіл Іванавіч, н. у 1881.
ВАРАБЕЙ Пётр Максімавіч, н. у 1927.
ВАРАБЕЙ Фёдар Мікалаевіч, н. у 1889.
ГЕРМАНОВІЧ Павел Паўлавіч, н. у 1916.
ГОРБАЧ Мікалай Фёдаравіч, н. у 1889.
КАЧАН Рыгор Антонавіч, н. у 1881.
ЛЯВОНЧЫК Аляксей Фаміч, н. у 1901.
ПРЭДКА Аляксей Фаміч, н. у 1883.
ПРЭДКА Міхаіл Іосіфавіч, н. у 1913.
ПРЭДКА Уладзімір Аляксеевіч, н. у 1928.
ХРОМАЎ Віктар, н. у 1901.
ЯКУТА Іосіф Герасімавіч, н. у 1906.
ЯКУТА Павел Рыгоравіч, н. у 1905.
ЯКУТА Сцяпан Сцяпанавіч, н. у 1923.
Гэтаксама заўважым, што ў кнізе «Памяць. Пружанскі раён» гэты спіс недакладны: і на аднаго чалавека ў ім больш, і даты нараджэння не ўсе супадаюць… Такая вось «памяць»…
Акрамя таго, загінулі пад час вайны:
ХРАПАВІЦКІ Дзмітрый Мікалаевіч, н. у 1909 годзе, партызан атрада імя П.К. Панамарэнкі, загінуў у 1943 годзе, пахаваны на партызанскіх могілках ва ўрочышчы Гута-Міхалін.
ХРАПАВІЦКІ Іван Мікалаевіч, н. у 1922 годзе, расстраляны немцамі 2 жніўня 1943 года ў вёсцы Пічукі (цяпер Зэльвенскі раён). Падрабязнасці тут.
ПРЭДКА Мікалай Іосіфавіч (Войтаў), 1881- 1944, праз глупства загінуў, расказвалі, нядзелька была ці што, выпіў нейкую чарку, нечага з Паплаўкі пайшоў у сяло… Кажуць: не ідзі, у сяле немцы, сядзі дома… — Ай, ну і што?.. Сустрэўся з тымі немцамі тут недзе, дзе сёння брацкая магіла, школа. З-за чаго канфлікт узнік, хто ўжо там ведае. Але немец стрэліў ды раніў. То, казалі, прасіўся сам, каб дастрэліў, каб не мучыцца. Дый от…
Спадзяемся, ніхто не забыты…