Сёння — 85 год з дня нараджэння Рошчанка Мікалая Восіпавіча

Сёння майму дзеду, Рошчанку Мікалаю Восіпавічу, споўнілася б 85 год. Прапаную некаторыя здымкі ў гонар яго нараджэння.

 

scan009
Гэты здымак зняты ў г. Роўна, дзе дзед (cправа) служыў, напэўна з канца 40-х, але хто стаіць побач, невядома. Пад час вайны дзед быў яшчэ замалы для арміі. У дадатак, ягоны бацька, Восіп Восіпавіч, загінуў, калі дзеду было 12 год, і дзед Коля застаўся за старэйшага ў хаце (у дзеда ёсць яшчэ малодшая сястра ў Ружане).

scan007
Гэты здымак падпісаны 1-ым кастрычнікам 1952 г., зроблены ў Ружане. Вядома, сацыяльных сетак на той час не было, але людзі і тады любілі рабіць прыгожыя халасцяцкія фота.

scan004
А вось гэта шлюбнае фота з лютага 1955-га. Побач Прэдка Марыя Міхайлаўна.

scan010
Хутчэй за усё, гэта ў 60-х ці 70-х.

scan014
А тут здымала ўжо я, недзе ў 2000-х. Дзед быў вельмі гаспадарлівы.

Здаецца, як хутка пралятае жыцце, і колькі можа выпасці на лёс аднаго чалавека!

Камментарыi

  1. Заклікаю ўсіх пераняць Волін прыклад! На жаль, мы дажыліся ўжо да таго, што некаторыя і бацькоў сваіх дзень нараджэння не памятаюць, не тое, што каб дзеда ці бабы. А між тым, захоўваць памяць пра сваіх продкаў, успамінаць іх, нагадваць пра іх — справа важная і пачэсная. Скарыстайцеся магчымасцю, якую дае вам наш сайт, — нагадайце нам пра свайго дзеда ці бабу, прадзеда ці прабабу, нават, калі вы не ведаеце іх дня нараджэння, а калі ведаеце, то тым больш. Пабачыце, яны вам будуць спрыяць з таго свету за тое, што вы іх памятаеце.


Добавить комментарий