Памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

У гэтую пору шмат беларусаў памінаюць продкаў, а таксама ўшаноўваюць тых, хто згінуў ці пацярпеў у машыне сталінскіх рэпрэсіяў – каля 600 тысячаў жыхароў Беларусі. Сярод іх ёсць і нашыя былыя землякі.

Афіцыйна прызначанага дню з гэтай нагоды ў Беларусі, няма хоць такі дзень ёсць у Расеі (30 кастрычніка), ва Украіне (у траўні), у Казахстане (31 траўня). Найчасцей, беларусам выпадае адзначаць такі дзень у восеньскія Дзяды, а таксама на канец кастрычніка, на які час прыпала найвялікшая хваля растрэлаў. Тады, у 1937 годзе, загінула шмат з найталенавітых беларусаў, і нашае насельніцтва было абрабаванае ў сэнсе інтэлектуальнага і эканамічнага развіцця.

Як вядома, заходнія часткі Беларусі пацярпелі менш, бо былі пад Польшчай да 1939 году. Хіба тыя, што жылі па іншы бок мяжы, як той кулянскі дзядзька, пра якога пісаў Аляксандр. Ён жыў пад Мінскам і быў як раз такі расстрэляны ў 1938-м. З прыходам саветаў. У нашым краі найпершымі пазабіралі палякаў. Я раней пісала пра Рапацкіх, а тут падаю з арыгінала:
• Рапацкая Янина Станиславовна
Родилась в 1923 г., Брестская губ., Косовский, Полош; поляки; Проживала: Брестская обл.Приговор: Приб.на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Пинежский р-н, Верхняя Ура. Осв. со спецпоселения по амнистии 11.09.41. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Рапацкий Андрей Станиславович
Родился в 1925 г., Брестская губ., Косовский, Полош; поляки; Проживал: Брестская обл. Приговор: Приб.на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Пинежский р-н, Верхняя Ура. Осв. со спецпоселения по амнистии 11.09.41. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Рапацкий Виктор Станиславович
Родился в 1921 г., Люблинская губ., Люблинский, Кщенов; поляки; Проживал: Брестская обл. Приговор: Приб.на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Пинежский р-н, Верхняя Ура. Осв. со спецпоселения по амнистии 11.09.41. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Рапацкий Станислав Антонович
Родился в 1892 г., Тарнопольское воеводство, Броды повят, Броды; поляки; Проживал: Брестская обл..
Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Пинежский р-н, Верхняя Ура. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Рапацкий Тадэуш Станиславович
Родился в 1920 г., Львовская губ., Львовский, Вербиж; поляки; Проживал: Брестская обл. Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Пинежский р-н, Верхняя Ура. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Рапацкая Юзефа Клементьевна
Родилась в 1890 г., Львов; поляки; Проживала: Брестская обл. Приговор: Приб.на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Пинежский р-н, Верхняя Ура. Осв. со спецпоселения по амнистии 11.09.41. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»

З Рапацкімі жыў на той, час Альбін Дзяконскі, як распавядалі мой дзед і прадзед. Дзяконскага забраў у Мінск НКУС, дзе найверагодней, ён і загінуў. Звестак у адкрытых базах дадзеных пра яго няма, што, дарэчы, і служыць прыкладам таго, што мы яшчэ шмат ня ведаем пра ўсіх загінулых.

Забралі палякаў і ў Заполлі:
• Белоблодская Надежда
Родилась в 1917 г., Пенская губ., Касовский, Заполье; белорус; образование Низш.; Проживала: Брестская обл., Ружанский, Заполье. Приговор: Приб.на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Виноградовский р-н, Шубуня. Осв. со спецпоселения по амнистии 05.09.41. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Белоблодский Василий Данилович
Родился в 1934 г., Пенская губ., Касовский, Заполье; поляк; Проживал: Брестская обл., Ружанский, Заполье. Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Виноградовский р-н, Шубуня. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Белоблодский Данил Ильич
Родился в 1907 г., Пенская губ., Касовский, Заполье; белорус; образование Низш.; Проживал: Брестская обл., Ружанский, Заполье. Приговор: Приб.на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Виноградовский р-н, Шубуня. Осв. со спецпоселения по амнистии 05.09.41. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Белоблодский Николай Данилович
Родился в 1933 г., Пенская губ., Касовский, Заполье; поляк; Проживал: Брестская обл., Ружанский, Заполье. Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 08.03.40, Виноградовский р-н, Шубуня. Источник: База данных «Польские спецпереселенцы в Архангельской обл.»
• Белоблоцкий Александр Яковлевич
Родился в 1893 г., д. Заполье Коссовского р-на; белорус; неграмотный; рабочий, Телеханский лесозавод. Проживал: Брестская обл., Ивацевичский р-н, м. Телеханы. Арестован 22 марта 1940 г.
Приговорен: ОСО 11 декабря 1940 г., обв.: 74 УК БССР — Информатор польской полиции. Приговор: 8 лет ИТЛ, отбыв.: Белбалтлаг Реабилитирован 31 августа 1989 г. Прокуратура Брестской обл. Источник: Белорусский «Мемориал»

Нягледзячы на памылкі, ясна, што справа ідзе пра Косаўскі павет і Заполле, а забралі палякаў у той самы дзень 8-га сакавіка 1940-га. Наймалодзейшым з іх было 6 і 7 год, калі іх выслалі ў Архангельскую вобласць. Цікава, што калі бацькоў вызвалілі праз паўтары гады, па дамоўленасці з Еўропай, і дазволілі з ҆ехаць, гэта непазначана пра дзяцей. Застаецца толькі спадзявацця, што гэта памылкова, і што гэты запіс ня сведчыць пра тое, што дзеці ня выжылі. Дареэчы, казалі, што адзін з малодшых Рапацкіх, жывучы ў Лондане, стаў вядомым лётчыкам, і змагаўся з фашыстамі з боку Брытаніі.

Другая хваля рэпрэсіяў была ўжо пасля вайны, калі Саветы пазбаўляліся ўсіх, хто мог бы быць нелаяльным ці працягваў дзейнасць падчас нямецкай акупацыі. Так ужо ў 1945-м, арыштавалі паланчака:
• Предко Игнатий Алексеевич
Родился в 1880 г., д. Полонск Ружанского р-на Брестской обл.; белоруска; образование начальное; крестьянин, единоличное хоз-во. Проживал: Брестская обл., Ружанский р-н, д. Полонск. Арестован 23 января 1945 г. Приговорен: ОСО 18 июля 1946 г., обв.: 58-10ч2 УК РСФСР — а/с агитация. Приговор: 1 год 7 мес. ИТЛ, отбыв.: Коми АССР, освоб. 18.07.1946 Реабилитирован 7 сентября 1989 г. Прокуарутра Брестской обл.

Кім быў Ігнат Прэдка? Мы ніколі не даведаемся з 100% упэўненасцю, але ягонае імя, прозвішча, імя па-бацьку і ўзрост супадаюць з чалавекам, які быў хрышчоным бацькам майго прадзеда Прэдка Міхася. Прадзеда хрысцілі 18-га траўня 1903-году ў Ружанскай цакрве. А хроснымі былі Ігнат Аляксеевіч Прэдка і Агаф ҆я Міхайлаўна Лявоньчык. Дадам яшчэ, што мой бацька, Мікалай Рошчанка, узгадаў імя Ігнат з дзяцінтва. Ён ужо быў старым чалавекам, ня меў сям ҆і, і ягоная хата стаяла непадалёк ад дзеда Міхася, на горачцы, за прадзедавым садком, пад могліцы. Калі гэта і ёсць той самы чалавек, то як бачым ён быў арыштаваны ў студзені 1945-га за “антысавецкую агітацыю”, што магло значыць за любое іншадумства, ня тое слова, спрэчку, данос. Паводле дадзеных, быў звезены ў Комі на 1 год і 7 месяцаў. Пад час арышту, Ігнату было 65 год. То бок рэпрэсіі не абышлі ні малых, ні старых.

Згінуў тады і дырэктар поланскай школы Сасноўскі, якога забралі за тое, што працягваў вучыць дзяцей пад час нямецкай акупацыі. Згуляла супраць яго і тое, што Сасноўскі быў польскага паходжання, і, напэўна, Савецкая ўлада палічыла высокай рызыку нелаяльнасці і западозрыла ў калябарацыі. Мае дзяды с жалем узгадвалі Сасноўскага, і я сама памятаю, як яны шкадавалі, што ён быў такі добры чалавек. Па іхняму меркаванню, ён быў закатаваны, але звестак пра яго няма.

Давайце, спадзявацца, што ўзгадваючы гэтых людзей і іх гісторыі, мы робім хоць нешта, каб гісторыя не паўтаралася.

Камментарыi

  1. Так, тое, што палова Беларусі (заходняя) да 1939 г. была ў складзе Польшчы, у значнай ступені выратавала генафонд нашай краіны. 600 тысяч у Савецкай Беларусі было вынішчана толькі па самых сціплых падліках. І ў гэтую лічбу ўвайшлі лепшыя — лепшыя гаспадары-сяляне, лепшыя вучоныя, лепшыя паэты і дзеячы мастацтва. А каб пад бальшавікамі была і Заходняя Беларусь з самага пачатку, то страцілі б мы ўдвая больш — мо 1,2 млн, а мо і ўсе паўтара. У Польшчы была нацыянальная дыскрымінацыя, але такого масавага фізічнага вынішчэння вядома, што не было.


  2. Так, таксама трэба прыгадаць вялікую смяротнасць на усход ад мяжы ў 1932-33 годзе з-за галадамору, прымушанай калектывізаціі, немагчымасці перасельвацца ці трымаць гаспадарку. Хаця, вядома, што беларускае насельніцтва гэтая катастрога закранула менш за суседзяў.

    https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Ukraine_famine_map.png/800px-Ukraine_famine_map.png


Добавить комментарий