Адразу за Ружанамі ў накірунку Гародні ёсць ростань: налева – Ваўкавыск, направа – Зэльва. Далей у ваўкавыскім напрамку першая вёска Шэйпічы – радзіма калісьці знакамітага на ўсю Еўропу опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага. А ў зэльвенскім напрамку першая вёска будзе Заполле – радзіма другога не менш славутага рыхтык у тым самым часе опернага спевака Паўла Пракапені. Далей
Коляды
Было тры Каляды: пераша — Ражаство Хрыстово, другая — Новы год (Шчодры) і трэця Каляда — Крашчэннё.
З Новым годам і Калядамі!
Дарагія землякі!
Шчыра віншуем вас з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі!
Няхай 2019-ты прынясе нам усё толькі самае найлепшае! Шчасця, здароўя і дабрабыту ўсім!
Не куй, не куй, зязюленька, уночы
Кулянцы — удзельнікі Першай сусветнай вайны
Селета спаўнілася 100 год з дня заканчэння Першай сусветнай вайны. Вайна прынесла нашым продкам вялікія страты: загінулі, паводле розных падлікаў, 130 тысячаў нашых суайчыннікаў, а ў выніку тактыкі «выпаленай зямлі» больш за два мільёны беларусаў выселілі ўглыб Расеі. Шмат хто з іх так і не вярнуўся на радзіму. Далей
Асеннія Дзяды ў Кулянах
На асеннія Дзяды на могілкі не хадзілі – ішлі ў цэркаў і давалі за ўпакой, прыпаміналі ўсіх памёршых родзічаў. А на вечар рабілі багату вячэру. На Дзяды заўсёды рэзалі бараноў.
Помогите найти собаку!
Яшчэ раз пра Агароднік
Не так даўно я тут дзяліўся сваёй «знаходкай» — рэвізскай сказкай ад 1816 года, дзе між нашых вёсак — Куляны, Поланск, Заполле, Уласавічы — натрапіў на вёску Агароднік з палонскімі прозвішчамі. І мы тут ламалі галаву, дзе той Агароднік мог быць — ці гэта некалі так называлася частка Поланска, ці яшчэ якая мара. Што мы — нават бабу Насцю Жураву змусіў я паламаць галаву над гэтым Агароднікам. Думала-думала, кажа: «Ні помлю я, каб гэдык казалі». Яно і праўда, каб так называлася частка Поланска, ніхто са старых не помніць. Тады што? Далей
Якімі савецкая прапаганда малявала заходніх беларусаў
Сярод шматлікіх матэрыялаў, што змяшчаліся гэтымі днямі ў розных сродках масавай інфармацыі з нагоды 17 верасня — дня, калі ў Заходнюю Беларусь прыйшлі гэтак званыя «першыя Саветы», — маю ўвагу прыцягнулі савецкія прапагандысцкія плакаты, а менавіта тое, якімі на іх прадстаўлены «гаротныя» беларусы.